Беларусы ў свеце, 5 (216) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

5 (216) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-05

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2020 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дыяспара працягвае падтрымліваць беларусаў у змаганні з COVID­1 9. Як паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі “ByCovid19 – дапамога ўрачам у Беларусі” Андрэй Стрыжак,за два месяцы існавання кампаніі беларуская дыяспара сабрала амаль за $60 000 на дапамогу беларускім дактарам у змаганніз каранавірусам. Гэта, у прыватнасці, дазволіла не так даўно даставіць з Літвы 900 адзінак апаратуры на суму $30.000. Агулам жа за два месяцы #BYCOVID19 сабралі $302 619 ахвяраванняў. Варта памятаць, што каранавірус – праблема сусветная, і беларусы­ахвярадаўцы з розных краін таксама знаходзяцца ў экстрэмальных варунках. Што да Беларусі, то прагнозы піку захворванняў COVID­19 дасюль застаюцца вельмі супярэчлівымі, а Міністэрства аховы здароўя больш за месяц не адказвала на пытанні журналістаў. Ад імя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” мы выказваем шчырую ўдзячнасць нашым суродзічам за мяжой!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле