Народная Воля, 62 (4520) 2020

Народная Воля

62 (4520) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-08-07

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2020 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Штогод на пачатку жніўня да мяне звяртаюцца дзясяткі людзей з пытаннем, як будуць адзначацца ў Зэльве чарговыя ўгодкі Ларысы Геніюш. І штогод мне хочацца ўявіць, як шанавальнікі таленту знакамітай паэткі ідуць па вуліцы яе імя, бачаць мемарыяльную дошку на старым доме, заходзяць у адкрыты ў тым доме музей, ускладаюць кветкі да помніка на могілках, перад брамай якіх усталяваны інфармацыйны стэнд з падказкай, як прайсці да магілы Геніюш. На жаль, усё гэта існуе толькі ў маёй уяве. Хоць з боку грамадскасці рабілася ўсё магчымае, каб памяць выдатнай паэткі і патрыёткі была адпаведна ўшанавана. І шыльда на доме вісела, і стэнд на могілках стаяў, і жыхары вуліцы Савецкай масава падпісаліся за яе перайменаванне ў вуліцу Геніюш. Шыльду мясцовыя ўлады сарвалі, стэнд выкапалі, на волевыяўленне народа ўвогуле махнулі рукой… І вось жа які парадокс атрымліваецца. У БССР, у якой не дазвалялася і намёку на іншадумства, у якой афіцыйна існавала цэнзура, кнігі Геніюш выходзілі ў дзяржаўных выдавецтвах шматтысячнымі накладамі, і водгукі на іх друкаваліся ў дзяржаўных газетах. А ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь яна стала забароненым аўтарам. Хоць якраз за незалежніцкія погляды (у савецкі час ого якая крамола!) восем гадоў правяла ў ГУЛАГу. Я гартаю тыя шыкоўна выдадзеныя ў брэжнеўскі час кнігі і спрабую зразумець, чаму так адбылося.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле