Новы Час, 29 (688) 2020

Новы Час

29 (688) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-08-07

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пасланне Лукашэнкі народу і парламенту нездарма было перанесенае на 4 жніўня. І справа не ў тым, што ён ператварыў сваё пасланне ў своеасаблівы «Народны сход». Зрэшты, гэтым разам дэлегатаў на сход не абіралі, а проста звезлі. Менавіта 4 жніўня ў дзяржаўнай прэсе была нарэшце апублікаваная перадвыбарчая праграма Лукашэнкі. Як мы і меркавалі, больш чым напалову пасланне Лукашэнкі ўтрымлівала ў сабе тэзы яго перадвыбарчай праграмы, і гэта сапраўды была яе прэзентацыя. Аднак на самым пачатку кіраўнік дзяржавы і кандыдат у прэзідэнты прайшоўся па міжнароднай абстаноўцы і сітуацыі з пандэміяй Covid-19. Міжнародная абстаноўка зразумелая і выказаная яшчэ ў легендарным фільме «Масква слязам не верыць»: «У свеце неспакойна. Тэрарысты зноў захапілі самалёт». Увесь свет, як водзіцца, у хваляваннях ды забурэннях, і толькі Беларусь засталася, па словах Лукашэнкі, «адзіным спакойным звяном у цэнтры Еўразіі». А таму нас баяцца згубіць і Расія, і Захад, і Кітай. А вось з Covid-19 — праблема. Па словах Лукашэнкі, пераадоленне эпідэміі — гэта цалкам заслуга дзяржавы. Маўляў, менавіта дзяржава забяспечыла бальніцы неабходным абсталяваннем і матэрыяламі, аператыўна ўвяла захады сацыяльнага дыстанцыявання, падоўжыла канікулы ў школах, і менавіта дзякуючы дзяржаве ўзніклі новыя формы дыстанцыйнага навучання.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле