Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020-05
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, глыбіню, зручныя падыходы для танкаў. A калі яшчэ рабіць гэта пад агнём ворага... З аддзяленнем разведчыкаў гвардыі сяржанта Горкіна доўга назіралі за пярэднім краем немцаў, пазначаючы на карце агнявыя кулямётныя кропкі. Вызначылі месца, дзе лягчэй навесці пантонную пераправу. Далажыўшы камбату пра выкананне загаду, я вярнуўся да свайго ўзвода, які знаходзіўся на ўзлеску. Там мы размясціліся побач з пантанёрамі. На світанку нечакана пад’ехаў «Віліс». З машыны выйшаў высокі хударлявы генерал з трыма зоркамі на пагонах. Гэта быў камандуючы І-й гвардзейскай арміяй генерал-палкоўнік Грэчка. Генерал у суправаджэнні ад’ютанта i аховы накіраваўся да пантанёраў. I ў гэты момант аднекуль здалёк пачулася кулямётная чарга, потым яшчэ, i вось ужо кулі заціўкалі побач. Можа, камандуючы на гэта i не звярнуў бы ўвагі, але параніла аднаго салдата з яго аховы. Генерал спыніўся i злосна загадаў: — Камандзіра пяхотнага прыкрыцця пераправы да мяне! Старшы па званні ў гэты момант быў наш камбат. Ён падбег да генерала i далажыў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Абрамчук Раман, Файл з каранёвага каталога
Арлоў Уладзімір, Для свайго люду — па-беларуску!
Аўсяннікава Тамара, «Адзіны на зямлі». Пра перапіску Яўгеніі Янішчыц і Сяргея Панізніка
Баравік Марыя, Памятны крыж
Баторын Фелікс, Цень і запалка
Клышка Анатоль, Чыгрын Сяргей, Герб, гімн, сцяг, «Буквар»… Анатолю Клышку — 85
Супрунчук Віктар, Ахоўнік
Сыс Сяржук, Паміж Купаю і Кабыльнікам
Федарэнка Андрэй, Тое, што ўваходзіць
Фрончак Збiгнеў Уладзімеж, Прыгоды барона Мюнхгаўзэна ў Любліне
Шкірманкоў Фелікс, За восем дзён да перамогі