Сьвітанак, 10 (282) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (282) 2020

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2020-06

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2020 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вясна 2020 года папоўніла наш слоўнікавы запас словам «самаізаляцыя», пад якім разумеецца сукупнасць абмежавальных мераў, што ўводзяцца ўрадам для барацьбы з распаўсюджваннем небяспечных захворванняў. Слова гэта не новае, але ў гутарковай мове сустракалася раней нячаста. Патрэбы ў ім не было. У сучасных жа пікейных камізэлек, схільных паразважаць пра вялікую палітыку, ва ўжытку было слова «ізаляцыянізм». Са школьных гадоў у памяці застаўся фразеалагізм «адгарадзіцца кітайскай сцяной». Пабудавана тая сцяна была, калі хто забыў, з мэтай абароны ад качэўнікаў, але зрабіла свой унёсак у тэхналагічнае адставанне калісьці адной з самых развітых краін свету. Сучасны прыклад самаізаляцыі — Паўночная Карэя. Яе бацька-заснавальнік Кім Ір Сен вынайшаў уласную ідэалогію чучхэ, у цэнтры якой — «чалавек і рэвалюцыйныя ідэі, накіраваныя на ажыццяўленне самастойнасці народных масаў». Не ведаю, як там у народных паўночнакарэйскіх масаў з самастойнасцю, але з забеспячэннем элементарным шырспажывам не склалася. Мяркую з чужых слоў, бо ўбачыць гэта шчасце на ўласныя вочы не давялося. Качэўнікі перамагаюць аселых Сёння знойдзецца няшмат ахвочых ісці шляхам, які завяшчаў Кім Ір Сен, тым больш у Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле