Гасцінец, 10 (289) 2020

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

10 (289) 2020

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2020-06

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2020 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З шасці ўключаных прадстаўнікоў апазіцыйных партый па Беларусі два ўвайшлі ва ўчастковыя камісіі Гарадка. Прадстаўнікоў апазыцыйных партый ва ўчастковых камісіях зараз у пяць разоў меней, чым на выбарах 2015 году: калі тады было 30 прадстаўнікоў, то ў 2020 годзе толькі ШЭСЬЦЬ на ўсю Беларусь. 24 чэрвеня скончылася фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій, якія непасрэдна арганізуюць галасаваньне і падлічваюць галасы. Усяго створана 5723 камісій, у іх склад увайшло 63 347 чалавек. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў складзе экспэртаў Беларускага Хэльсынскага камітэту і праваабарончага цэнтру «Вясна» апублікавала аналітычную справаздачу аб назіраньні за фармаваньнем участковых выбарчых камісій (УВК). Адзначаецца, што ў сувязі з эпідэміяй COVID-19 пагоршыліся ўмовы для назіраньня за фармаваньнем УВК, бо пастанова ЦВК ад 8 траўня не прадугледзела прысутнасьці на паседжаньнях прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў, як гэта было на папярэдніх выбарах. Некаторым назіральнікам адмовілі без аб’ектыўнага абгрунтаваньня. У палове выпадкаў, калі паседжаньні органаў па фармаваньні УВК праходзілі онлайн, прадстаўнікі кампаніі мелі цяжкасьці ў назіраньні праз кепскую якасьць трансьляцый, або наогул ня мелі такой магчымасьці, бо трансьляцыі не было. Часам замест онлайн-трансьляцыі выстаўляўся відэазапіс.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле