Месца выхаду: Беласток-Горадня
Дата выхаду: 2020-07
Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
Выдавец: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
Памеры: 00:05:35
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Відэа
Copyright © 2020 by Сяргей Астраўцоў, Kamunikat.org - video
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Кніга «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука» - драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая. Аўтар зьяўляецца адным з пачынальнікаў гродзенскага клуба “Паходня”, удзельнік літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”, сёння — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтра. Адно з першых апавяданняў (“Нямко”) надрукавана ў зборніку “Тутэйшыя” (1989). Выпусціў кнігі: “Янычары” (1993), “Цэнзарскія нажніцы” (2000), адзначаныя “Гліняным Вялесам”, “Лісты да хома саветыкуса” (2003), “Кактэйль Молатава” (2006), “Каты Ёзафа Ратцынгера” (2009). У бібліятэцы “Камуніката” 6 чэрвеня 2012 года з’явілася новая кніга пісьменніка —“Райскія яблычкі”, якая існуе толькі ў электронным выглядзе.
Відэа: Кнігі бяз літар
Беларускія аўтары: Астраўцоў Сяргей
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org