Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 Гіль Мікола, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.dziejaslou.by
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Гіль Мікола, Апошнія. Аповед-згадка пра адну сустрэчу; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 117-129
Калі ўспамінаю тую неспадзяваную і нечакана цікавую сустрэчу, дык перш-наперш чамусьці згадваецца славуты пушкінскі радок: “Невольно к этим грустным берегам меня влечет неведомая сила...” Так ужо сталася, што і Пушкін, нароўні з Купалам, Коласам ды Багдановічам, жыве ў маім сэрцы, і пры нагодзе ягонае слова таксама ўсплывае з прадоння памяці і трывожыць душу… Быў я тады дома, у роднай вёсцы, у запаветным куточку роднае зямлі, дзе нарадзіўся, убачыў свет і спакваля спазнаваў яго, усё шырэй вокам і ўяўленнем рассоўваючы ягоныя далягляды. Не скажу, што за свае сем дзясяткаў гадоў часта апынаўся я далёка ад, зноў жа па-пушкінску, “отеческих пределов”, хоць сям-там, як кажуць, пабываў і сёе-тое пабачыў. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Гіль Мікола
Каталёг: Kamunikat.org