Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 Паліна Качаткова, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.dziejaslou.by
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Качаткова Паліна, Да вялікай вады. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 147-151
Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след. Прывіды ў камяніцах туляцца да сценаў і зліваюцца з імі. Прывід – камяк вільгаці.Старыя сцены – старыя прывіды. Новыя сцены – новыя прывіды. Калі прачнуцца пасля трох гадзін ночы, прыслухацца, прынюхацца, выпрастаць руку з-пад коўдры, можна адчуць тых, хто жыў тут да цябе, калі жыў, калі ты не першы на гэтым месцы. Руйнуюцца сцены, прывіды знікаюць. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Качаткова Паліна
Каталёг: Kamunikat.org