Новы Час, 22 (681) 2020

Новы Час

22 (681) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-06-13

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ніхто не мог спрагназаваць, што сёлетняя прэзідэнцкая кампанія будзе настолькі актыўнай. Абвясціўшы выбары, улада яўна разлічвала на чарговую «элегантную перамогу». Але нешта пайшло не так. К анешне, кадры са збору подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду ўражваюць, як уражваюць і лічбы. Ужо тры ініцыятыўныя групы — Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі і Ганны Канапацкай — абвясцілі, што сабралі неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тысяч подпісаў (і нават значна больш). Відавочна, такога ўлады не чакалі. А таму вырашылі дзейнічаць паводле звыклага сцэнару, запусціўшы (па меркаванні некаторых, заўчасна) машыну рэпрэсій. Па ўсёй краіне прайшлі затрыманні чальцоў ініцыятыўных груп Ціханоўскай. Яе мужу і некаторым яго таварышам навесілі «крыміналку» па частцы 1-й артыкула 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Гэта той самы артыкул, па якім судзілі большасць фігурантаў «Плошчы–2010». Звыкла адправілі на 15 сутак Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца. Камітэт дзяржкантролю прыйшоў з вобшукам у «Белгазпромбанк», кіраўніком якога быў Бабарыка, і яго структуры, па традыцыйнай справе аб нясплаце падаткаў. А Лукашэнка ўжо ў які раз правёў нараду з «сілавым блокам краіны». Падаецца, у кагосьці папросту здалі нервы. Прычым, улада палохае саму сябе. Ёй паўсюль мрояцца прывіды «майдану», «плошчы» і іншых масавых беспарадкаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле