Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-12
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Гэта спроба зламаць моцную натуру Артур Фінькевіч асуджаны яшчэ на паўтары гады зьняволеньня 20 сьнежня ў Кастрычніцкім судзе г. Магілёву пачаўся судовы працэс над адным з маладафронтаўскіх лідэраў Артурам Фінькевічам, якога абвінавацілі ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня. Нагадаем, што Артур Фінькевіч быў асуджаны за напісаньне палітычных графіці да абмежаваньня волі паводле арт. 415 КК РБ і ў хуткім часе павінен быў выйсьці на волю. Падчас адбыцьця пакараньня “на хіміі” ў Магілёўскай сьпецкамендатуры адміністрацыя аказвала ціск на палітвязьня, на яго некалькі разоў накладаліся спагнаньні за парушэньні рэжыму, з якімі ён ня быў згодны, але абскардзіць іх ня змог. У сувязі з вынясеньнем чацьвёртага спагнаньня супраць Артура была ўзбуджаная новая крымінальная справа.