Права на волю, 23/2007

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

23/2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-12

Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна

Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна

“Мы заклікаем краіны, якія зьяўляюцца пастаян­нымі сябрамі Рады бясьпекі ААН, асабліва кіраўніцтва Ра­сейскай Федэрацыі, вярнуц­ца да разгляду праблемаў, зьвязаных з парушэньнямі правоў чалавека ў Бела­русі”, – гаворыцца ў заяве аргкамітэту па фармаваньні ў Беларусі Грамадзкай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Заява распаўсюджаная 10 сьнежня, у Сусьветны дзень абароны правоў чалавека. У заяве падкрэсьліваецца, што беларускія ўлады парушаюць прынцыпы міжнародна­га права і абавязацельствы краіны ў рамках Усеагульнай дэкларацыі правоў чала­века, ігнаруючы крытыку міжнароднай супольнасьці, паведамляе БелаПАН. Аргкамітэт нагадвае, што 21 лістапада 2007 году Трэці камітэт ААН прыняў рэзалю­цыю, у якой зьмешчаны за­клік да ўраду Беларусі “неад­кладна і безумоўна вызваліць усіх, затрыманых па палітыч­на матываваных прычынах”, а таксама спыніць “прыгнёт і запалохваньні” апанен­таў улады. “Пакуль няма сур’ёзных падставаў лічыць, што беларускі ўрад адгукнец­ца на дадзеныя прапановы”, – падкрэсьліваецца ў заяве аргкамітэту.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле