Месца выхаду: Нью-Ёрк-Варшава
Дата выхаду: 2007-08
Выдавец: Пазьняк Зянон, Палачаніна Галіна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з 1996 г.; З 2000-га - выключна на ахвяраваньні беларусаў за мяжой (найперш - новай эміграцыі), беларускіх арганізацыяў і, дзякуючы ахвярнай працы рэдакцыі ды сяброў Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ http://www.zianonpazniak.de Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі Вяршыняй палітыкі Беларускага Народнага Фронту было аб’яўленьне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Гэта была вялікая падзея ХХ стагоддзя ў жыцьці нацыі. Першае аб’яўленьне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося 25 Сакавіка 1918 года, але ўжо ў сьнежні гэтага ж году краіна была стлумлена расейскай бальшавіцкай акупацыяй, якая працягвалася 73 гады. Барацьба за незалежнасьць супала са змаганьнем супраць камунізму і КПСС. Гэтая акалічнасьць дапамагала сабраць значныя сілы і падтрымку людзей, хоць у цэлым беларускае савецкае грамадзтва і савецкія эліты былі слаба падрыхтаваныя да незалежнай палітыкі. Пакаленьні людзей былі выхаваныя ў сфэры савецкай прапаганды і зрусіфікаванай, скамунізаванай школы. Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя і нацыянальная адміністрацыя былі фізічна вынішчаны рускімі камуністамі за часы сталінскага генацыду і пасьлядоўна тлуміліся ў пасьлясталінскія часы. Акупанты ўжо ў 60-х гадах мінулага стагоддзя зачынілі ў Менску ўсе беларускія школы. Адбывалася татальнае вынішчэньне нацыянальнай культуры і яе лепшых прадстаўнікоў. У гэтакіх умовах пачыналася змаганьне з камунізмам і акупацыяй. Узначаліў гэтую барацьбу Беларускі Народны Фронт „ Адраджэньне”, створаны ў 1988 годзе.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларускія Ведамасьці