Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019
Рэдакцыйная калегія: Аўсяннікава Тамара, Барысік Таццяна, Булавацкі Міхась, Еўмянькоў Віталь, Клімуць Яраслаў Украінка Сяргей, Яцкоў Мікола
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 182 с.
ISBN: 978-985-7180-73-8
Copyright © 2019 by Магілёўскае абласное аддзяленне ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў, ПУП Кнігазбор - Афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вы трымаеце ў руках шосты выпуск альманаха «Брама». У старажытным Вавілоне лік 6 быў магічным. Што пасля шасці — тое ўжо было «многа». Нездарма ж і ў нашых прымаўках («было б нас сямёра, зрабілі б учора» ды інш.) сямёрка сімвалізуе панятак «многа». Нас яшчэ не «многа». Але калі азірнуцца на той шлях, які магілёўская абласная пісьменніцкая арганізацыя прайшла за гэтыя шэсць гадоў, то варта адзначыць, што мы істотна пасталелі. Савецкая літаратура Магілёўшчыны закончылася. Мабыць, апошнім выразным яе прадстаўніком быў Іван Аношкін. Магілёў паступова прывыкае да несавецкага жыцця. Адпаведна ствараецца новая культура: новы жывапіс, новы тэатр, новая эстрада. Пачынаецца і новая літаратура, літаратура больш свабодная і ў тэматыцы, і ў формах ці сродках яе раскрыцця. Яе акумулятарам стаў альманах «Брама». («Брама» — пляцоўка для адточвання талентаў, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брама