Новы Час, 20 (679) 2020

Новы Час

20 (679) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-05-30

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У самыя складаныя для нашай сям’і моманты мы звярталіся да ліставання. Спачатку доўгія лісты пісаліся ад рукі, потым асадку і паперу замянілі клавіятура і электронная пошта. У сваім апошнім лісце ў чэрвені 2015 года, калі дыягназ пацвердзіў нашы самыя страшныя апасенні і калі ты прыняў няпростае рашэнне аб паездцы на лячэнне ў Сінгапур, ты напісаў: «Дзіўная рэч, але ліст — гэтая старажытная форма зносін — і зараз валодае значна большай глыбінёй і сілай пераканання, чым усе сучасныя, хоць яна і апранутая ў новы інтэрнэт-фармат». Цябе няма з намі вось ужо амаль пяць гадоў. Але сёння, у твой 75-ты дзень народзінаў, калі жыццё так раптоўна і так радыкальна змянілася і перад збянтэжаным чалавецтвам паўсталі новыя складаныя выклікі, мы зноў пішам табе ліст. Ці пазнаў бы ты свет, у якім мы аказаліся? Яшчэ ў 2015-м ты пераймаўся з таго, як імкліва распадаўся той сусветны парадак, дзякуючы якому твайму пакаленню пашчасціла пражыць жыццё без войнаў ды іншых глабальных катастроф. Нават тады ты адчуваў, з трывогай гледзячы на нас і свайго гадавалага ўнука, што тэктанічныя сілы ўжо пайшлі ў рух, каб разбурыць гэтую часовую ідылію. Ты шмат чытаў, аналізаваў і глыбока перажываў тое, што адбывалася. Ты не мог зразумець, чаму Захад ставіцца да Пуціна як да легітымнага кіраўніка дзяржавы, а не злачыннага захопніка. Цябе турбавала, што супярэчлівая і паслядоўна некампетэнтная амерыканская знешняя палітыка прывяла да крывавага і зацяжнога канфлікту ў Сірыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле