Беларус, 540

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

540

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2008-01

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Моладзь Нью Ёрку сустрэла Новы год Мінулы год для беларускай грамады Злучаных Штатаў быў асабліва насычаным падзеямі. Падводзячы ягоныя вынікі, можна сказаць, што стаў ён годам моладзі. Наша моладзь у ЗША, у прыватнасьці Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы, актыўна прымала ўдзел у жыцьці беларускай дыяспары. Моладзь паказала, што мае свой погляд на будучыню нашай дыяспары ў ЗША. Сваеасаблівым падвядзеньнем вынікаў дзейнасьці моладзі ў мінулым годзе стала навагодняе сьвяткаваньне. Правядзеньне гэтай імпрэзы запатрабавала поўнай канцэнтрацыі сілаў, і стала рэальнай праверкай ЗБМА на жывучасьць. Ніколі да гэтага нашая маладзёвая арганізацыя ня бралася за правядзеньне такога маштабнага мерапрыемства, і посьпех яго можна разглядаць, як пацьверджаньне таго, што нашая арганізацыя мае будучыню. Трэба дадаць, што Нью Ёрскі аддзел БАЗА спрыяў падрыхтоўцы імпрэзы фінансава, даўшы крэдыт. Упэўненасьць нашым актывістам надавала маральная падтрымка нашай ініцыятывы, якую выказалі Антон Шукелойць – найстарэйшы прадстаўнік беларускай эміграцыі ў ЗША, Віталь Зайка – старшыня Нью Ёрскага аддзелу БАЗА, Марат Клакоцкі – рэдактар газэты “Беларус”, Сяржук Сокалаў-Воюш – ведамы бард і паэт, Валянціна Якімовіч, Зьміцер Левіт.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле