Беларус, 539

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

539

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2007-12

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Сустрэча ў Вашынгтоне Сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Вашынгтоне арганізавалі 6 сьнежня сустрэчу дыяспары з дэлегацыяй беларускай апазыцыі й праваабаронцаў. Беларуская дэлегацыя, нягледзячы на стомленасьць пасьля папярэдняй сустрэчы з прэзыдэнтам Бушам, прыбыла на сустрэчу ў поўным складзе. Яна ўключала Аляксандра Мілінкевіча, Анатоля Лябедзьку, Паўла Севярынца і яшчэ пяць чалавек. Акрамя беларусаў, што жывуць ў Вашынгтоне і ваколіцах, на сустрэчу завітала прадстаўнічая група Згуртаваньня Беларускай Моладзі Амэрыкі зь Нью Джэрзі й Нью Ёрку на чале зь Міколам Цімашэнкам. Перад гасьцямі выступіў старшыня БАЗА Вячка Станкевіч, пасьля чаго Алла Орса Романо зачытала прывітаньне ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Удзельнікі сустрэчы на працягу некалькіх гадзінаў абмяркоўвалі праблемы падтрымкі незалежных сродкаў масавай інфармацыі, уціск палітычных актывістаў, а таксама ролю, якую можа адыгрываць дыяспара у палітычных і грамадзкіх працэсах у Беларусі. Спатканьне, у якім узяло ўдзел болей за 40 чалавек, сталася самай вялікай падзеяй у беларускім грамадзкім жыцьці сталіцы ЗША апошніх гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле