Беларусы ў свеце, 4 (215) 2020

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (215) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-04

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2020 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дарагія браты­беларусы! Чалавецтва сутыкнулася зімгненным і нечаканым выклікам, сур’ёзнасць якога можна ацаніць па тых захадах, якія для яго пераадолення робяць найбольш развітыя краіны свету. Гаворка пра вірус COVID­19, які на працягу вось ужо некалькіх месяцаў штодня забірае тысячы жыццяў. Мы ведаем, што вы заўсёды былі неабыякавыя да таго, што адбываецца на Радзіме, уважліва сочыце за падзеямі ў Беларусі. Цяпер да нашай краіны скіравана міжнародная ўвага з прычыны незвычайнага падыходу ўладаў да вырашэння праблемы каранавірусу, ігнаравання досведу краін, якія сутыкнуліся з пандэміяй раней. Разам з гэтым відавочна, што ўзровень забяспечанасці медыкаў матэрыяламі, неабходнымі для якаснага і бяспечнага выканання сваёй працы, непараўнальны з тымі краінамі, якія дазволілі сабе адносна мяккія рэжымы абмежавання перасоўвання грамадзян. Кажучы проста, іх востра не хапае. Беларускія медыкі сёння – сапраўдныя героі. Сярод іх ужо есць загінулыя. Мы верым, што грамадства ўганаруе іх належным чынам пасля сканчэння эпідэміі. Але дапамога ў змаганніз каранавірусам, суўдзел ў выратаванні чалавечых жыццяў нам патрэбныя сёння. Дапамога матэрыяламі, грашыма, маральная падтрымка, спробы паўплываць на меркаванне адказных асоб і ведамстваў – мы верым, што ў барацьбе за жыцці беларусаў годныя любыя з гэтых сродкаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле