Свабода (Тут і цяпер), 02/2008

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

02/2008

Дата выхаду: 2008-01-17

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://vilnia.com

Прадпрымальнікі пачынаюць… Людзі хочуць жыць паводле закону, а не паводле ўказаў 10 студзеня ў сталіцы Беларусі адбылася дэманстрацыя пратэсту супраць прэзідэнцкага ўказа, які абмяжоўвае правы індывідуальных прадпрымальнікаў. Дэманстранты сабраліся спачатку на Кастрычніцкай плошчы, а затым на нейкі час перакрылі рух на праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Энгельса. Некалькі прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзу прадпрымальнікаў “Перспектыва” тым часам былі прынятыя ў адміністрацыі прэзідэнта, дзе ім было заяўлена, што ніякіх зменаў ва ўказе Лукашэнкі не будзе: прадпрымальнікі больш не змогуць наймаць на працу нікога, акрамя блізкіх сваякоў. Акцыі пратэсту прайшлі і ў іншых гарадах Беларусі. У Мінску шматгадзінная маніфестацыя завяршылася на плошчы Незалежнасці. Па яе заканчэнні былі затрыманыя 27 чалавек, у тым ліку - лідэр “Перспектывы” Міхаіл Шумчанка, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і іншыя. Затрыманых судзілі адміністрацыйным судом і большасць з іх адбываюць цяпер 15 сутак арышту.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле