Мастацтва, 3 (444) 2020

Мастацтва

3 (444) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-03

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2020 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Міжнародны скульптурны фонд прапануе рэзідэнтуру і стыпендыю для мастакоў, якія спецыялізуюцца на трохмерных творах. Стыпендыя складае 1500 швейцарскіх франкаў у месяц. Журы абярэ пяць аўтараў, у распараджэнні якіх будуць асобныя студыі, агульная працоўная зона і майстэрні. 3D-мастакі могуць падаць заяўку ў рэзідэнцыю пасля завяршэння навучання ў прызнаным універсітэце / акадэміі. У саіскальніка павінен быць прафесійны вопыт (мінімум адзін-два гады), таксама абавязковы ўдзел у выставах. Творцы, якія не маюць профільнай адукацыі, могуць падаць заяўку, калі яны працавалі мастакамі не менш за пяць гадоў і выстаўлялі свае работы публічна ў галерэях, музеях ды іншых арт-прасторах. На любой стадыі прафесійнага жыцця мастаку можа быць цікава і карысна правесці некалькі месяцаў у Міжнародным скульптурным цэнтры ў Печыа, таму ўзроставых абмежаванняў для заяўнікаў не існуе. У кожнага стыпендыята будзе ўласная кватэра ў доме мастакоў, што знаходзіцца ў цэнтры Печыа. Усяго ў доме шэсць такіх кватэр. Кожны блок мае ўласны душ і невялікую кухню. Таксама ў доме ёсць вялікая кухня і сталовая для агульнага карыстання. У рэзідэнцыі ёсць пяць студый, спраектаваных як аўтаномныя працоўныя адзінкі. Стыпендыяты павінны быць здольныя самастойна працаваць са скульптурнымі матэрыяламі. У адпаведнасці з мэтамі Скульптурнага фонду мармур Печыа з’яўляецца асноўным працоўным матэрыялам, але аўтары могуць выкарыстоўваць іншыя віды каменя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле