Мастацтва, 2 (443) 2020

Мастацтва

2 (443) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-02

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2020 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Сёлета Беларусь разам з усім светам адзначае вельмі важную дату — 100-годдзе з’яўлення ў Віцебску творчага аб’ядання УНО­ВІС, якое здзейсніла рэвалюцыю ў культурным жыцці XX стагоддзя. Век таму мала хто мог асмеліцца прадказаць, што ідэі і творы навучэнцаў і педагогаў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні якія згуртаваліся вакол Казіміра Малевіча, назаўжды ўвойдуць у гісторыю. Але ў наш час ужо відавочна, што нават абмежаваная двума гадамі дзейнасць УНО­ВІ­Са — з’ява настолькі маштабная і неабсяжная, што асэнсоўваецца і па сёння. І свой пачатак яна бярэ менавіта на беларускай зямлі. А1 як кампанія, якая бачыць сваю місію ў тым, каб прадстаўляць нацыянальную спадчыну беларусаў унутры і за межамі краіны, не магла не звярнуць увагу на такую знамянальную дату. Вось дзеля чаго ў кастрычніку 2019 года мы ў супрацоўніцтве з Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і Віцебскім музеем гісторыі народнай мастацкай вучэльні распачалі маштабны праект #UNOVIS100. Цыкл мерапрыемстваў да гадавіны знакамітага аб’яднання адкрыў візіт у Беларусь сям’і аднаго з самых маладых яго заснавальнікаў і ўручэнне прэміі яго імя — мастака, яскравага прадстаўніка авангарду, першага супрэматычнага архітэктара-наватара Лазара Хідэкеля.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле