Мастацтва, 1 (442) 2020

Мастацтва

1 (442) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-01

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2020 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Формула праекта — дзве падзеі, два аўтара ў кожнай. Першая частка «2х2» была паказаная ў маі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Куратарка і аўтарка праекта Алена Пратасевіч прадставіла серыю работ Рыты Новікавай «Aqua», якая ў далейшым экспанавалася ў павільёне галерэі ZNYATA на «Восеньскім салоне Белгазпрамбанка». Рыта вывучае прысутнасць элемента «вада», неабходнага і дастатковага, у штодзённым жыцці чалавека. У пары з праектам «Aqua» быў прадстаўлены праект-тыпалогія Алены Ярашэвіч «Проста людзі». Серыя партрэтаў, знятая на працягу некалькіх гадоў, канструюе вобразы жыхароў вёсак і маленькіх гарадоў Беларусі. Героі знаходзяцца ў звыклым асяроддзі, але знарочысты элемент, уведзены аўтаркай, — фонавае чорнае палатно, стварае амаль тэатральную мізансцэну для партрэтаў. Другая, восеньская частка «2х2» — сумесная выстава праектаў Андрэя Новікава і Марыі Карнеенка, аб’яднаных агульнай тэмай працы з памяццю. Куратары Алена Пратасевіч і Уладзімір Парфянок, што самі захоплена працуюць з архівамі як мастакі, злучылі ў адной прасторы два праекты, адзін з якіх пабудаваны на ўжо існуючым сямейным архіве, а другі па сутнасці з’яўляецца пачаткам новага сучаснага архіва. Праект Андрэя Новікава «Манаграма» — гэта спроба вярнуцца ў мінулае і ўпісаць сябе ў сямейную задакументаваную гісторыю. Андрэй пачаў працаваць з архівам бацькі не так даўно, аднак большасці здымкаў ужо больш за трыццаць гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле