Мастацтва, 12 (441) 2019

Мастацтва

12 (441) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-12

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2019 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Суровая сталіца кантрабандыстаў авеяная легендамі і флёрам асаблівай рамантыкі. Сёння гэта толькі аграгарадок у Валожынскім раёне. Аднак варта адно апынуцца ў старажытным Ракаве, як разумееш: не ўсё так проста. Старасвецкія дамкі, велічны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, царква Праабражэння Гасподняга, капліца святой Ганны, гаючая крыніца, гарадзішча жалезнага веку, маляўнічыя берагі рэчкі Іслачы… Згадкі пра знакамітага пісьменніка-кантрабандыста Сяргея Пясецкага змушаюць пайсці асаблівымі сцежкамі, больш метафарычнымі, чым рэальнымі, але скіруюць яны ў цэнтр, дзе пра стары Ракаў і славутага жыхара ў музеі-галерэі распавядзе Фелікс Янушкевіч. (Дарэчы, з яго дапамогай выйшаў пераклад «Каханка вялікай мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага на беларускую мову.) Ён ператварае экскурсіі ў яскравае шоу, з запалам апісвае жыццё Ракава міжваеннага часу 1920—1930-х, а таксама гісторыі старажытных рэчаў, якіх тут багата. У кожнага экспаната свой лёс. Музей-галерэю «Янушкевічы» Фелікс зладзіў разам з братам Валяр’янам. Усіх братоў у гэтай сям’і пяцёра, а ракаўскі дом перайшоў у спадчыну ад бацькі, які працаваў у мястэчку цырульнікам. Фелікс, закончыўшы Акадэмію мастацтваў, абараніў кандыдацкую дысертацыю, сабраўшы дзеля яе вялікую калекцыю ракаўскай керамікі — каля 1700 экспанатаў. Іх трэба было дзесьці захоўваць. Але ідэя стварыць уласную арт-галерэю з’явілася пасля таго, як мастак пабываў у музеі-тэатры Сальвадора Далі ў Іспаніі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле