Абажур, 11-12 (66-67)

Абажур

Трымайся праўды

11-12 (66-67)

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-12-30

Рэдактар: Дзюба Уладзімір

Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Copyright © 2007 by Беларуская асацыяцыя журналістаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://www.baj.by/ --

Дзея словаў. Інтэрактыўная гульня для журналістаў Раз на год, апоўначы, да народаў, што святкуюць Новы год, звяртаюцца Правадыры. У мільёны экранаў больш-менш уважліва ўтаропліваюцца мужчыны нападпітку, хатнія гаспадыні і ўзбуджаныя чаканнем падарункаў дзеці. Залатыя хвіліны для прыкладнога замбавання! Лепшы час, каб данесці да масаў новыя сэнсы і мэты. Вучоным вядома, што асноўная сэнсавая нагрузка — у дзеясловах. Журналістам, пэўная частка якіх мусіць потым, яшчэ знаходзячыся ў цяжкім агульнафізічным стане, аналізаваць створанае бадзёрымі спічрайтэрамі на цвярозую галаву, застаецца разлічваць на прафесійную інтуіцыю. Бо які дзеяслоў важнейшы і чаму сёлета скарыстаныя не ўсе леташнія — загадка. Ад майстэрства разгадкі залежыць якасць каментару. Каб палегчыць лёс вузкага кола шырокіх спецыялістаў і надаць шліфу іхнаму майстэрству інтэрпрэтацыі, прапануем дзеясловы з двух навагодніх пасланняў, размясціўшы іх у алфавітнай паслядоўнасці. Праз параўнанне можна ўбачыць эвалюцыю, тэндэнцыю і змену настрояў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Абажур

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле