Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 Віктар Слінка, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Віктар Слінка, Болей – ніякіх сцен; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 108-116
Ты толькі й робіш, што корміш / Свае акуляры. / Жонка глядзіць тэлескрыню, заплываючы ў сон. / У цвёрдае рэчыва рук апранаюцца мары. / Раструшчанае, ляж побач. Ты – стань ля вакон. / Акварыум – там?.. Ці – дзе ты? / Шнары на жабрах рыбін. / Цярплівымі быць не даволі? Ім – шкло не разбіць?.. / Падводны тут не знайсці / чароўны лекавы грыб ім. / Ды за адно ўжо дзякуй: ты ўбачыш, я́к гэта – жыць. / …Пальцы мае вастрэюць; хутка разрэжу вокны. / Ламлю / Акуляры… Снежань 2016 (фрагмент)
Беларускія аўтары: Слінка Віктар
Каталёг: Kamunikat.org