Дранько-Майсюк Леанід, У Вільні і больш нідзе

У Вільні і больш нідзе

«...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесць пра Адама Станкевіча (Працяг)

Дранько-Майсюк Леанід

Дата выхаду: 2020

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2019 Леанід Дранько-Майсюк, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, У Вільні і больш нідзе; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 70-107

Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю, дало нацыянальнаму пачуццю сілу, родную мову зрабіла мовай рэлігіі і наогул «...запаліла небасяжныя зоры ідэалу разьвіцьця над беларускім народам...» Прадстаўнік лацінскага каталіцтва ксёндз Адам Станкевіч быў прыхіль­нікам аб’яднання каталікоў і праваслаўных – то-бок, стаяў за Унію царкоўную, без якое (так цвёрда лічыў!) наш народ не выжыў бы. Дарэчы кажучы, у 1930-х гадах польскамоўныя віленскія публіцысты іншы раз падкрэслівалі: хрысціянства само па сабе больш важнае, чым падзел на каталікоў і праваслаўных. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Дранько-Майсюк Леанід

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле