Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 Ігар Сідарук, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сідарук Ігар, Я думаў, ты верасень чысты…; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 58-69
Вершы – прысвячаюцца. Трымценню агню, які не згасае. Шолаху траў, што сцелюцца пад нагамі. Няспешнай лістоце, якая кружляе, якая ліецца золатам. Мігатлівым зоркам. Жанчыне. У якой ёсць душа, у якой ёсць імя. І якой даравана наталіцца, якая даруе натхненне. Паэт – не адрозніць першага ад другога. Як дзень першы ад дня апошняга, што пражыў ён з абранай сваёй, – не адрозніць таксама. Паколькі немагчыма падзяліць, раскласці на часткі ейны подых і ажынавы спеў, ейнае цела і тапалёвую пругкасць, ейныя строгія вусны і ўсмешлівае світанне… (фрагмент)
Беларускія аўтары: Сідарук Ігар
Каталёг: Kamunikat.org