Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-12-24
Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
Copyright © 2007 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную Хроніку Вялікага княства Літоўскага быў устаўлены адпаведны фальшываваны фрагмент. Гэта было паданне пра прыход «на Літву» сваяка імператара Нерона Палемона з 500 сябрамі-патрыцыямі. Быццам патрыцыі ў далёкія часы шляхетна бавілі час, слухаючы на вольным паветры, на беразе Віліі, гранне музыкаў на трубах. Дзікія тубыльцы, чуючы, як прышлая арыстакратыя кажа на латыні пра слуханне на беразе рэчкі («litus») музыкі трубаў («tubus»), як быццам перарабіла гэтыя два словы ў агульную назву для прышлага народа. Літус-тубус. Літва. Адной з першых краін Беларусь (ВКЛ) перайшла на новы Грыгарыянскі каляндар — у 1583 годзе. Ангельцы прызналі новы каляндар толькі ў 1722. Расія — выключна для свецкага ўжытку — пасля 1917 года.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час