Новы Час, 17 (676) 2020

Новы Час

17 (676) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-05-08

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У 2005 годзе прафесар Ліў М’елдэ прыехала ў Санкт-Пецярбург і пазнаёмілася з Міхаілам Сальнікавым, які распавёў, што яго бацька, мастак Юрый Сальнікаў, нарадзіўся ў Нарвегіі ў 1944 годзе, але не ведаў, дзе менавіта. На працягу 45 гадоў Юрый Сальнікаў спрабаваў раскрыць таямніцу свайго нараджэння. У свае маладыя гады ён верыў у тое, што быў народжаны ва Уладзівастоку. Але ў 1961 годзе воляй выпадку ён даведаўся, што нарадзіўся ў лагеры для ваеннапалонных, які размяшчаўся ў Нарвегіі недалёка ад Паўночнага палярнага круга. Сапраўдную гісторыю знаёмства бацькоў распавёў Юрыю яго дзядзька. Аднойчы Юрый убачыў нажніцы фірмы «Золінген», пакінутыя на стале ў гасцёўні яго бабулі. Ён спытаў свайго дзядзьку: «Не падобна, што гэтыя нажніцы зробленыя ў Савецкім Саюзе. Адкуль яны?» Дзядзька распавёў, што нажніцы прывезла маці Юрыя з нарвежскага палону ў жніўні 1945 года. Яна вярнулася з Юрыем на руках, парай бляшанак рыбных кансерваў і нажніцамі фірмы «Золінген». Выявілася, што 17-гадовая Галіна Караленка і 24-гадовы Фёдар Савін-Сальнікаў аказаліся ў Нарвегіі ў 1942 годзе. Былі савецкімі палоннымі, у перыяд з 1942 па 1945 гады прымусова працавалі на рыбным заводзе непадалёк ад невялікага горада Будзё на поўначы Нарвегіі. Яны ніколі не дзяліліся з сынам сваімі ваеннымі ўспамінамі і не распавядалі пра яго нараджэнне ў Нарвегіі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле