Сьвітанак, 7 (279) 2020

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

7 (279) 2020

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2020-04

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2020 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Шуміліна ў стацыянары знаходзіцца 50 чалавек, з іх 30 пацыентаў з каранавірусом, 14 – з пнеўманіямі, двое памерлі. Намесніца старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава распавяла, што з 7 красавіка райбальніца перапрафіліравана на 99 ложкаў для прыёму хворых з каранавірусам. – Па дадзеных на 16 красавіка, у стацыянары знаходзяцца каля 50 чалавек. З іх 30 пацыентаў з станоўчым вынікам на COVID-19. З іх 14 чалавек – з пнеўманіямі. Людзі, якія кантактавалі з інфіцыраванымі, – дома на самаізаляцыі. Каля 100 жыхароў раёна маюць кантакты першага ўзроўню, і крыху больш за 100 чалавек – другога ўзроўню. Некаторыя кантакты першага ўзроўню знаходзяцца ў стацыянары. У бальніцы ёсць рэзерв ложкаў, і ёсць магчымасць аказваць дапамогу хворым. Ірына Шалахава кажа, што ад каранавіруса памерлі два жыхары Шумілінскага раёна: – Абодва – ва ўзросце. Адзін чалавек памёр у бальніцы ў Віцебску, а другі – у мясцовым стацыянары. Але каментаваць такія рэчы не буду: не маю маральнага права. Магу толькі прынесці спачуванні родным. – Ці праўда, што захварэлі ў Шумілінскім раёне і медыкі? – Так, але іх няшмат. У іх пнеўманія. Яны – пад медыцынскім наглядам. Але крытычнай сітуацыі няма: раён забяспечаны медпрацаўнікамі, каб аказваць дапамогу сваім жыхарам. – Мясцовая ўлада падала будынак, дзе могуць жыць медыкі на час эпідэміі?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле