Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020-03
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У сакавіку адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, дзеяча культуры і хрысціянскага руху Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага). Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці). Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913-м скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 года пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці Далістова Беластоцкага павета. Пазней працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата (Беласток, Крынкі, Мсцібава, Вялікая Лапеніца). У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізоўваў беларускія школы, у касцёле гаварыў казанні на беларускай мове. Выступаў у беларускім перыядычным друку. Празаічныя і паэтычныя творы В. Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. З 1932 года быў на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі. У 1936-м вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938-м дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У 1948 перададзены савецкім органам бяспекі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Аксак Валянціна, Адамавыя сыны
Андзілеўка Людміла, «Па» з матыльком
Арлоў Уладзімір, Беларускія нарадавольцы
Дранько-Майсюк Леанід, Старонкі з «памятнай кніжкі»
Дэбіш Анатоль, Нішто не ператворыцца ў пыл
Жуковіч Васіль, Легендарны Ніл Гілевіч
Панізьнік Сяргей, Нябёсы стагоддзяў
Разанаў Алесь, Сюды, дзе мы ёсць
Ярац Віктар, Ахінуты матыльком і бліскавіцай