Новы Час, 16 (675) 2020

Новы Час

16 (675) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-04-25

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У 34-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС не аднаму мне падаецца, што тая гісторыя нічому не навучыла нашы ўлады. Падабенства дзеянняў уладаў СССР/БССР у час аварыі на ЧАЭС і сённяшняй у сітуацыі з каронавірусам уражвае. Цяпер мы нібыта аказаліся ў красавіку 1986-га. Мы бачым тыя ж дзеянні — дакладней, бяздзеянне — уладаў у спробах захаваць свае цёплыя месцы і не дапусціць «панікі», замест таго, каб аператыўна і дакладна распавядаць людзям праўду. Праўда — непрыемная, але надзвычай моцная зброя супраць панікі. Прынамсі, яна дае магчымасць кожнаму ацаніць сітуацыю і дзейнічаць у адпаведнасці з ёю. А менавіта адсутнасць інфармацыі і выклікае паніку — калі людзі не ведаюць, што рабіць, як дзейнічаць, куды бегчы. Падаецца, што, як і ў час Чарнобыльскай аварыі, сённяшнія ўлады спрабуюць «замаўчаць» сітуацыю з COVID-19 у краіне. Прычым — на ўсіх узроўнях. Цяпер Міністэрства аховы здароўя, як і тады, не падае грамадству своечасовай інфармацыі па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Журналістам ужо надакучыла скардзіцца на «рэбусы ад Мінздароўя» ды самастойна вылічваць колькасць хворых, шпіталізаваных, памерлых. Заклікаючы «не наведваць ачагі інфекцыі», чыноўнікі, у той жа час, не кажуць, дзе тыя «ачагі», і, адпаведна, як іх пазбегнуць. Тое самае было і ў час аварыі на ЧАЭС: грамадзянам Беларусі не казалі нічога — і яны павінны былі рабіць высновы і прымаць захады бяспекі, карыстаючыся супярэчлівымі чуткамі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час