Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006-10-15
Рэдактар: Дзюба Уладзімір
Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў
Copyright © 2005 by Беларуская асацыяцыя журналістаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: --
Замест панарамы — амбразура У савецкай міжнароднай журналістыцы была адна дамінанта: «Наш адказ Чэмберлену». Усё было прасякнута пафасам барацьбы супраць сусветнага імперыялізму, і на кожны ягоны паклёп загадзя меўся універсальны адлуп: «А ў вас там неграў лінчуюць!» Сучасная беларуская ўлада, пайшоўшы ў рожкі з замежнымі настаўнікамі дэмакратыі, і па сёння мусіць культываваць атмасферу аточанай цытадэлі. Таму і асвятленне міжнароднай тэматыкі ў афіцыйных ды паўафіцыйных СМІ збольшага ладзіцца. Зрэшты, усе мы выйшлі з таталітарнага шыняля (а хто-кольвек і не вылазіў). Недзяржаўныя медыі на гэтым тэматычным абсягу таксама грашаць вузкасцю ды схематызмам. Часцяком яны трымаюцца той жа прымітыўнай антытэзы, толькі з іншага боку, у прыватнасці — рамантызуючы заходніх рыцараў дэмакратыі. Нібыта вось-вось тыя ўратуюць сінявокую Беларусь ад дыктатуры нейкім ашаламляльным дэмаршам на саміце «вялікай васьмёркі»…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Абажур