Гасцінец, 6 (285) 2020

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

6 (285) 2020

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2020-04

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2020 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа павезлі ВРВІ, разам з COVID-19 да бацькоў у райцэнтры і вёскі Віцебшчыны? Каранавірус COVID-19 і афіцыйна у Гарадку. Пра гэта 9 красавіка афіцыйна паведаміў Гарадоцкі штаб па прадухіленні завозу і распаўсюджванню выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам. Таксама паведамлена, што ГДАТК перайшоў на дыстанцыйную форму навучання. Гэтая афіцыйная інфармацыя выклікае больш пытанняў чым адказаў. Дадзеная інфармацыя з’явілася праз некалькі гадзінаў, калі мы раніцай у групах ВК і АК змясцілі нататку пра тое, якую скарэктавалі у абед: «Эпідэміі няма! Сёння па нашай інфармацыі з Гарадоцкага каледжа хуткая дапомога забрала навучэнца з падазрэннем на COVID-19. Заняткі ў каледжы працягваюцца. Ад рэдакцыі. З каледжа паступае СУПЯРЭЧЛІВАЯ інфармацыя. Фота — ад 8 красавіка. Як з навучаннем — пытанне. Частка яшчэ вучылася — да 13.00, а частка па дамах. Тэлефон дырэктара ЗАНЯТЫ». Перад гэтым днём раней, 8 красавіка, Гарадоцкі штаб сцвярджаў, што з COVID-19 нікога ў Гарадоцкім раёне няма. Але ў той жа дзень абласны штаб даваў АФІЦЫЙНУЮ інфармацыю, што ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах 15(!!!) хворых на COVID-19. Такія «штабы» заблыталіся паміж дзвюх бярозаў. Або, як у народзе кажуць: левая рука не ведае, што робіць правая. А ДЗЕ ПРАЎДА? А праўды ў гэтай інфармацыі НЯМА. Бо рэзка, яшчэ 8 красавіка пагоршылася сітуацыя ў Гарадоцкім аграрнатэхнічным каледжы і ў яго інтэрнаце.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле