Арлоў Уладзімер, Палёты самотнага птаха

Палёты самотнага птаха

Апавяданне

Арлоў Уладзімер

Дата выхаду: 1992

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1992 by Уладзімер Арлоў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Застаўшыся ў чатырох сценах самнасам з адзінотаю, ён выходзіць на галубец і, калі на суседніх галубцах пуста, ператвараецца... Бачу ў вашых вачах раздражненне: дакуль можна трываць гэтыя бясконцыя пераўвасабленні? Адзін ператварае чалавека ў дэмана, другі — у вавёрку, трэці — у сіямскага ката ці ў зялёнага чыюка. Няўжо бракуе мужнасці пакінуць сваіх герояў у гэтым недаскана лым свеце такімі, якімі іх стварыла сама прырода? Калі па шчырасці, вашы папрокі гучаць не зусім па адрасе, бо я нікога ні ў кога ператвараць не збіраюся. Але ў нечым вы, безумоўна, маеце рацыю, а таму пакіну танныя хітрыкі і павяду аповяд ад першае асобы. Таму што гаворка пра мяне самога. Не трэба зласлівых кепікаў. Далібог, я не падарожнічаю ў часе і не нясуся з шалёным свістам у загадкавыя інфернальныя сферы. Высока над горадам я добра памятаю, што а другой вернецца са школы сын і я павінен разагрэць яму полудзень, а сёмай прыйдзе з працы жонка, а дзесятай... Зрэшты, і ў пярэваратняў бываюць таямніцы. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле