Арлоў Уладзімер, Бакен на далёкай рацэ

Бакен на далёкай рацэ

Апавяданне

Арлоў Уладзімер

Дата выхаду: 1992

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1992 by Уладзімер Арлоў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Да позняга заседзеўшыся з кнігай, я люблю патушыць святло і сцішана пастаяць ля начнога вакна. Пастаяць, паназіраць за прыпынкам насупраць майго дома. Я часта бачу там нечую самотную ноетаць. Апошнія аўтобусы даўно пройдуць, а чалавек, наставіўшы пад снегам ці дажджом каўнер, усё чакае, адзін сярод каменных гмахаў з чорнымі вачніцамі вокнаў. 1 часам прычыняецца маленькае дзіва, і самотніка падбірае якісьці бяссонны аўтобус. Тады мяне ахоплівае дзіўнае пачуццё, дзе радасць нітуецца з нейкай трывогай, і я прыгадваю адну, пасланую мне лёсам, незвычайную сустрэчу... Прафесару Абэцэдарскаму, якога студэнты звалі проста Абэцэ, спатрэбілася другое спатканне са мною, і мне прыйшлося даганяць свой будатрад, які ўжо карміў сібірскую камарэчу... (фрагмент)

Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле