Новы Час, 14 (673) 2020

Новы Час

14 (673) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-04-11

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Усё, што выбудоўвалася гадамі, дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі, за некалькі тыдняў пачало руйнавацца. Маленькая пачвара з каронай зрабіла тое, што не ўдавалася здзейсніць шматлікім лідарам і грамадствам. Яна нібыта знайшла тую загадкавую кропку руйнавання нашага загартаванага сусвету, які мы збудавалі вакол сябе. Суствет аказаўся шкляным. Ён разлятаецца на маленькія кавалачкі ды змятае аскепкамі ўсё, што раней нам падавалася важным і каштоўным. Тое, што нядаўна было звычайным, цяпер становіцца прывілеем, тое, што раней падавалася важным, адходзіць на другі план. Зразумела, што каронавірус ужо запусціў перазагрузку соцыуму, і праз пэўны час мы ўбачым яго новую версію. Хацелася б толькі, каб у выніку яна стала больш дасканалай і асэнсаванай. Хацелася б спадзявацца, што вытрывае лепшае. Але… Механізм запушчаны — і пакуль працэс не завершаны, мы бачым праяўленні як самага добрага, што ёсць у нас, так і самага горшага. Мы па-іншаму сталі разумець і інакш ставіцца да такіх яшчэ нядаўна звыклых рэчаў, як сустрэча з сябрамі, паход у кавярню, кіно або тэатр, паездка да бацькоў ці нават вітанні з суседзямі. Як, аказваецца, важна, калі ты свабодна — не баючыся захварэць ці заразіць, без пагрозы штрафу ці нейкіх іншых абмежаванняў — можаш рабіць такія простыя рэчы. Высвятляецца, што сацыяльная камунікацыя вельмі важная для нашага жыцця і псіхічнага здароўя. Выглядае, што сядзець дома і не хадзіць на працу зусім не так весела, як камусьці падавалася.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле