Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020-02
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Яраслаў Пархута, чыё 90-годдзе адзначаем сёлета, 8 сакавіка, — з ліку маіх любімых пісьменнікаў. Ды не таму, што ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй, а таму, што быў вельмі чуйны да людскіх боляў, да народных бедаў і ўмеў мабілізаваць Богам дадзены талент — нягледзячы на самыя складаныя абставіны. Наканаванай справе служыў самаахвярна. Мала хто ведае, што ён перажыў клінічную смерць, калі яму споўнілася крыху больш за шэсцьдзясят. Пра тое выпрабаванне гаворыць нам ягоны цяжкі сон, апісаны класічна. «Мяне вялі на расстрэл. Хто вёў — не ведаю. Усе яны былі ў масках», — такі пачатак сну. Яго на хаду абвінавачвалі тыя трое, што былі ў масках: «Ты аднойчы здрадзіў каханай! Ты аднойчы пакрыўдзіў дзіця! Ты аднойчы не падаў жабраку!» Ён, спадзеючыся на літасць, апраўдваўся: «Каханая ж пакінула мяне! Дзецям уласціва памыляцца. А кавалка хлеба і сам, бывала, не меў». Яму сказалі: «Усё адно грэх твой вялікі». І загадалі: «Спыніся і павярніся!» Ён спыніўся і павярнуўся. «Ударыла ў сэрца, і яно зайшлося ад болю». Ён закрычаў. Але голасу не пачуў свайго. Затое пачуў іншы — знаёмы і блізкі: «З вяртаннем, дружа!».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Арлоў Уладзімер, Знайшлі ў Беларусі другую радзіму
Баравік Марыя, Маяк неўміручасці
Вярцінскі Анатоль, Сваёй дарогай
Дубянецкі Эдуард, На крылах жарсці — да паэзіі вяршынь
Жуковіч Васіль, Пілігрым Беларушчыны
Захарэвіч Зміцер, Жарства вершаў
Караненка Святлана, Замова на беларускую мову
Лагвіновіч Іван, Запрапасць
Мароз Мікалай, Адшчапенец
Рагойша Вячаслаў, Замова ад асіміляцыі
Рублеўская Людміла, Дэкадансу вам у стужку
Рэймант Уладзіслаў, Ворыва
Сідарэвіч Анатоль, «Цяпер там мой смутак і боль»
Сянкевіч Мікола, А бацька ўсё садзіў таполі…