Выбар, 11/2007

Выбар

Газэта Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў

11/2007

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2007-09

Рэдактар: Брокараў Эдуард

Выдавец: Магілеўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Дзень беларускай вайсковай славы У суботу, восьмага верасня патрыятычная грамадзкасць Беларусі і беларусаў свет у будзе адзначаць славутую дату беларускай гісторыі. Чым знакаміты гэты дзень? — чытайце чарговы артыкул гісторыка. Пасля абвяшчэння ў 1991 годзе незалежнасці Беларусі пераглядаўся спіс агульнадзяржаўных святаў. Выказваліся прапановы замест штучна замацаванага на 23 лютага “Дня Советской Армии и Военно-морского флота” увесці Дзень беларускай вайсковай славы і адзначаць яго альбо 15 ліпеня, альбо 8 верасня. Трэба прызнаць, што ў адрозненне ад ганебных падзей савецкай гісторыі 18 лютага – 3 сакавіка 1918 года, абедзве даты з’яўляюцца ганаровымі для беларусаў. 15 ліпеня 1410 г. каля вёскі Грунвальд аб’яднанае войска беларуска-літоўскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ушчэнт разрамілі Тэўтонскі ордэн і спынілі шматвекавы націск германскіх рыцараў-крыжакоў на славянства. Пра Грунвальдскую бітву можна было і ў савецкія часы прачытаць у любым падручніку па гісторыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Выбар

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле