Гасцінец, 5 (284) 2020

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

5 (284) 2020

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2020-03

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2020 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Паводле слоў расійскага прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна, Масква працягне прымаць меры, каб не дапусціць распаўсюджвання каронавіруса. Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў разьвіцьцё сытуацыі з каранавірусам падчас прыначэньня кіраўнікоў мясцовых органаў улады: «Расея ўся палае ад каранавірусу». Расійскія ўлады вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей. Пра гэта на аператыўнай нарадзе заявіў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС. «Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, — сказаў ён. — Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каронавіруса». Як адзначыў Міхаіл Мішусцін, у Расію вірус занеслі асобы, якія прыехалі з іншых краін, дзе інфекцыя раней ужо распаўсюдзілася. «Рост колькасці хворых у Расіі, які мы назіраем у апошнія дні, адбываецца ўжо за кошт іх сваякоў ці тых, з кім яны кантактавалі. У многіх краінах сітуацыя развіваецца па неспрыяльным сцэнары», — сказаў Мішусцін. Паводле яго слоў, узніклі істотныя рызыкі для жыцця і здароўя людзей.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле