Новы Час, 13 (672) 2020

Новы Час

13 (672) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-04-04

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У той час, калі амаль увесь свет сядзіць на каранціне, у Беларусі рыхтуюцца да параду. Нават у Віцебску, які ў беларускай інтэрнэт-прасторы ўжо называюць беларускім Уханем. Спачатку ў тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя, што сілавікам забаранілі пакідаць свае вобласці, і крый Божа прыязджаць на Віцебшчыну. Потым стала вядома, што Віцебскі гарвыканкам зацвердзіў надзвычайны план дадатковых захадаў для прафілактыкі і зніжэння распаўсюду каронавіруса з 21 пункта. Затым ананімная доктарка з Віцебска распавяла пра незвычайнае павелічэнне колькасці пнеўманій і загружанасць шпіталяў у горадзе. Папаўзлі чуткі пра тое, што вобласць закрываюць. Зрэшты, на момант напісання гэтага матэрыялу яны не пацвердзіліся. Але менавіта ў Віцебску здарылася першая (прынамсі, вядомая) смерць ад каронавіруса: памёр акцёр Коласаўскага тэатра Віктар Дашкевіч. Пры гэтым адзіная мера бяспекі, якую ўводзяць на Віцебшчыне пры падрыхтоўцы да святкавання Дня Перамогі, — гэта абмежаванне знаходжання ветэранаў у людных месцах. Плануецца, што юбілейныя медалі ветэранам будуць уручаць не ва ўрачыстай абстаноўцы, а ў іх дома.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле