Лабовіч Антон, «Самвыдат» Гарадзеншчыны

«Самвыдат» Гарадзеншчыны

1996-2000

Лабовіч Антон

Месца выхаду: Горадня

Дата выхаду: 1990

Рэдактар: Мілінкевіч Аляксандр

Выдавец: Ратуша

Памеры: 60 с.

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3423]

Недзяржаўны друк Гарадзеншчыны працягвае традыцыі дэмакратычных выданняў Заходняй Беларусі, якая на працягу 1921—1939 г.г. знаходзілася пад юрысдыкцыяй даваеннай буржуазнай Польшчы. Нават у неспрыяльных умовах тагачаснай Рэчы Паспалітай адносна захоўвалася свабода слова, права на грамадскія арганізацыі. 3 30 чэрвеня 1925 года па 30 сакавіка 1927 года дзейнічала Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая Грамада. 150-тысячнае аб’яднанне мела свае друкаваныя органы як кірыліцай, такі на лацінцы. Выданні «Жыццё беларуса», «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Народная справа», «Наша справа», «Наш Голас», «Наша воля», «Наш водклік», «Бюлетэнь клуба БСДГ», «Народны звон», сатырычны часопіс «Маланка» часцяком можна было пабачыць у сялянскіх хатах. 3 агульнай колькасці 250 выдадзеных нумароў 50 былі канфіскаваны ўладамі. (Шлях да дэмакратыі — праз незалежны друк, фрагмент)

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)