Мастацтва, 9 (438) 2019

Мастацтва

9 (438) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-09

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2019 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Цягам наступных дзесяцігоддзяў калекцыя пастаянна пашыралася, і на сённяшні дзень музей з’яўляецца адзінай польскай установай, дзе так шырока дэманструюцца работы авангардных плыняў сусветнага мастацтва ХХ і ХХІ стагоддзяў. У 1945-м удава Караля Хілера аддала музею спадчыну гэтага аўтара. У тым жа годзе Уладзіслаў Стрэмінскі і Катажына Кобра ахвяравалі музею свае працы. У 1975-м уладальнік лонданскай галерэі Матэвуш Грабоўскі перадаў у дар 230 работ самых вядомых прадстаўнікоў маладога брытанскага мастацтва. У 1981 годзе адбыўся візіт Джозэфа Бойса, мастак ахвяраваў музею частку свайго архіва, якая ахоплівае больш за тысячу твораў. Тады ж НСПС «Solidarność» перадала ў якасці пастаяннага дэпазіту збор прац, створаных удзельнікамі міжнароднай акцыі «Будаўніцтва ў працэсе». У 1983-м амерыканскія мастакі падаравалі калекцыю сваіх работ, сабраную падчас абмену «Échange entre artistes 1931—1982», на 50-годдзе гурта «a.r.». Цяпер самая вялікая выстава твораў з калекцыі знаходзіцца ў ms² — мадэрнізаваным будынку ткацкага завода ХIХ стагоддзя, адкрытым для наведвальнікаў з 2008-га. З гэтага ж часу музей прадстаўляе сваю калекцыю і звязаную з ёй традыцыю ў новым фармаце. Змены абумоўлены не толькі новым месцам экспанавання, але і іншым спосабам падачы інфармацыі. Музей адмовіўся ад храналагічнага парадку на карысць экспазіцый, засяроджаных вакол канцэптаў, важных для сучаснай культуры, якія выразна счытваюцца і ў калекцыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле