Мастацтва, 8 (437) 2019

Мастацтва

8 (437) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-08

Рэдактар: Каваленка Алена

Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»

Copyright © 2019 by Мастацтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.kimpress.by

Сімбіёз арт-інсталяцыі і вялізнай постіндустрыяльнай прасторы на вуліцы Кастрычніцкай, якую паступова асвойвае Белгазпрамбанк, усё больш адпавядае духу contemporary. «На белым лепш за ўсё бачны бруд» Антаніны Слабодчыкавай і «Сацыяльная роля» Міхаіла Гуліна для мяне — у момант закрыцця — шчасліва склаліся ў «Сацыяльную ролю / на белым». Але калі пачаць па парадку, то вялікія партрэты аўтараў уразілі не менш: яны сустракалі гледача ў доўгім завадскім праходзе, у глыбіні цэха і зусім яму не прайгравалі. Дакументальная здымка прапануе асноўную пазіцыю для адліку: хто ёсць сёння мастак? Ці гэта чалавек, які піша пейзажы на пленэры, вясёлыя шаржы на вуліцы, або той, хто заняты маркетынгам і прадае працы на анлайн-аўкцыёнах? Можна гадамі выкладаць у дзіцячым гуртку, а можна мільгаць у свецкіх навінах, навучыцца рабіць публічныя вострасацыяльныя перформансы або трансляваць акадэмічны вопыт — хто ўсе гэтыя людзі, няўжо іх усё яшчэ называюць мастакамі? Партрэты Міхаіла і Антаніны — жэст прад’яўлення сябе, а маштабныя партрэты, дый яшчэ ў актыўным індустрыяльным асяроддзі, — прад’яўленне свайго патэнцыялу і адказнасці за тое, што яны робяць, адмова ад вузкай лакалізацыі. Гэта не дакументацыя, міма якой можна наогул прайсці, не гледзячы, не інфармацыйны пасыл, а маніфестацыя. Нашы аўтары — практыкі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастацтва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле