Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018-11
Рэдактар: Каваленка Алена
Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
Copyright © 2018 by Мастацтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.kimpress.by
Беларусы (і як частка Рэчы Паспалітай, і ў складзе Расійскай імперыі) успрымалі Парыж культурнай сталіцай свету. Наведванне гэтага горада і знаёмства з ягонымі музеямі лічылася калі не абавязковым, то вельмі пажаданым складнікам гуманітарнай адукацыі. Усё XIX стагоддзе — эпоха актыўных творчых перамяшчэнняў. Ва Усходнюю Еўропу,у Расію едуць на заробкі жывапісцы з Францыі, а ў Еўропу — пераймаць майстэрства —беларускія мастакі: Напалеон Орда, Валенцій Ваньковіч, на грошы мецэнатаў — Янкель Кругер, выхадзец з беднай яўрэйскай сям’і, будучы першы настаўнік Хаіма Суціна. Паняцце «мастацкае паломніцтва» ўжо мела на ўвазе адукацыйную паездку: творцы пачалі перасяляцца на некалькі год у Парыж для навучання і заробку. Так у французскай сталіцы асталёўваліся баталісты Генрых Вейсенгоф і Зянон Ленскі,якія скончылі Акадэмію мастацтваўу Пецярбургу. У традыцыі шляхты перыядычныя падарожжы былі атрыбутам падключанасці да еўрапейскай культуры. З Францыі прывозілі не толькі гувернёраў, уборы, ювелірныя ўпрыгожванні і свежыя модныя часопісы, але і кнігі, творы для інтэр’ераў сядзіб — шпалеры, карціны, мармуровую і бронзавую скульптуру, сталовае срэбра, каштоўныя тканіны. Прадметы служылі ўзорамі для мясцовых майстроў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва