Санько Зьміцер, Саверчанка Іван, 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер, Саверчанка Іван

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2002

Мастацкі рэдактар: Кулік Яўген, Санько Зьмiцер

Выдавец: Наша Будучыня

ISBN: 9986-9229-6-1

Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2002 by Зьміцер Санько, ІIван Саверчанка, Наша Будучыня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэтая кніга — падарунак нашым чытачам, якія некалі прыхільна сустрэлі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Тады мы атрымалі шмат лістоў-водгукаў з пытаннямі, на якія чытачы не знайшлі адказу ў той кнізе. Яны цікавіліся, што такое шляхта, хто такія лісоўчыкі, ці былі беларускія казакі, як адбывалася ў нас Кастрычніцкая рэвалю-цыя, за што змагаліся ваяры “Зялёнага Дуба” і г.д. Адказамі на гэтыя ды іншыя пытанні і дапоўнена сучаснае выданне, якое фактычна ёсць ужо новай кнігай. Асаблівая ўвага ў ёй аддадзеная малюнкам. Iлюстрацыйны шэраг параўнальна з папярэднім выданнем значна абноўлены і пашыраны. Шмат якія карты і схемы спецыяльна зробленыя для гэтага выдання. Мы палічылі патрэбным таксама даць да некаторых ілюстрацый разгорнутыя подпісы. Дапытлівы чытач знойдзе тут цікавыя звесткі, якія паглыбяць веды пра колішнія падзеі ды асобаў, пашыраць уяўленне пра асаблівасці гістарычнага працэсу ў нашай краіне. Каб зручней было карыстацца кнігай, гэтыя тэксты мы адасобілі ад асноўнага матэрыялу, падаўшы іх іншым шрыфтам. За апошні дзесятак гадоў у нас выдадзена багата навукова-папу-лярнай ды асветніцкай гістарычнай літаратуры. Як справядліва заўважыў наш калега Міхась Чарняўскі, гэтулькі яе не надрукавалі за ўсю нашу папярэднюю гісторыю. Каб дапамагчы чытачу зарыентавацца ў гэтых выданнях, мы намерыліся хоць збольшага пералічыць іх пры канцы кнігі.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Прадмовы да першага і да гэтага выдання
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пытанні 1-46
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пытанні 47-69
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пытанні 70-89
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пытанні 90-116
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пытанні 117-128
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пытанні 129-150