Літаратурная Беларусь, 1 (161) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (161) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-01

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2020 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

За десяцігоддзі жыцця мне выпадала сустракацца, мець зносіны з многімі выдатнымі людзьмі з ліку літаратараў, пісьменнікаў і паэтаў. Самыя блізкія адносіны склаліся з Нілам Гілевічам, земляком па Лагойшчыне, якую маю права называць сваёй другой радзімай. Пазнаёміўся з ім і блізка сышоўся з першых месяцаў вучобы ў БДУ. Добра помніцца, як ранняй восенню пяцьдзясят першага года выпраўляліся мы ў прыгарадны калгас – дапамагаць выбіраць бульбу. Працавалі добрага паўдня, пасля чаго вярталіся ў вёску, дзе чакаў падрыхтаваны дбайнымі гаспадынямі сытны абед. Вольнага часу хапала, значную частку яго праводзілі ў сельскім клубе, дзе рыхтавалі сваю мастацкую самадзейнасць. На канцэрце незадоўга да ад’езду Ніл прачытаў свой верш, прысвечаны вяскоўцам, асабліва шчырыя радкі адрасаваў жанкам, якія па-мацярынску дбалі пра нас, часовых пастаяльцаў. Там жа, «на бульбе», Ніл Сымонавіч даверліва прызнаўся мне, што да яго болей чым прыхільна ставіцца адна наша аднакурсніца, і спытаў, што я наконт гэтага думаю. Мне заставалася толькі парадавацца за пачутае, што я і выказаў перапоўненаму шчасцем сябру. Закаханай пары нашы аднакурснікі, асабліва дзяўчаты, употай зайздросцілі і верылі, што справа ідзе да шлюбу. Так яно пазней і сталася. Летам пяцьдзясят сёмага года, знаходзячыся на радзіме ў горадзе Беразіно, я атрымаў ад Ніла пісьмо такога прыкладна зместу: бяры, маўляў, лыжку-кружку і прыязджай на наша з Нінай вяселле.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Арлоў Уладзімер, Завітаем у вёску Шляхецкі маёнтак

Варонік Святлана, Новае слова

Галабародзька Васіль, Залатыя збаночкі груш

Жуковіч Васіль, Гаючая проза

Зізюк Міхась, Дзе сэрца ў кабанчыка

Зуёнак Васіль, Усё па крузе…

Несцяровіч Віктар, Такім застаўся

Сазонаў Віктар, Сумная гісторыя

Сіўчыкаў Уладзімір, Імёны