Горэцкі М., Рунь

Рунь

Апавяданні

Горэцкі М.

Месца выхаду: Вільня/Мінск

Дата выхаду: 1914/1994

Выдавец: Мастацкая літаратура

Памеры: 144 s.

ISBN: 5-340-01315-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2043]

Сыгнатура: V.1.Har

Дадатковая даведка: Рэпрынтнае выданне

Значнай падзеяй у гісторыі нашай дакастрычніцкай літаратуры стала ўжо самая першая кніга Максіма Гарэцкага — зборнік апавяданняў «Рунь», выдадзены ў 1914 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні. Гэтая кніга, надрукаваная, дарэчы сказаць, у друкарні таго самага «пана Марціна Кухты», якога добрым словам успамінаў у сваім перадсмяротным вершы Максім Багдановіч, была прыхільна сустрэта сучаснікамі і паплечнікамі аўтара. Газета «Наша ніва» адгукнулася на «Рунь» добразычлівай рэцэнзіяй, у якой адзначалася, што зборнік Максіма Гарэцкага вылучаецца глыбінёй і багаццем думак, моўным хараством і дасканаласцю, уносіць вялікі ўклад у беларускую літаратуру. Звярнуў увагу на кнігу маладога празаіка і Максім Багдановіч — наш першы выдатны крытык. У артыкуле «Беларускае адраджэнне», напісаным для часопіса «Украннская жнзнь» у ліпені 1914 года, ён прыгадваў «Рунь» сярод іншых цікавых твораў тагачаснай літаратуры. (Дз. Бугаёў, Пошукі вышэйшага сэнсу, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)