Чацвёртая ўлада, 01/1996

Чацвёртая ўлада

Бюлетэнь Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

01/1996

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1996-12

Выдавец: Беларуская Аясацыяцыя Журналістаў

Памеры: 36 с.

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3432]

Доўгія гады журналісцкую грамаду Беларусі непакоіла ідэя стварэння сваёй сапраўды незалежнай прафесійнай арганізацыі. Але да пэўнага часу справа не ішла далей прыгожых слоў і ўзнёслых летуценняў — адны не бачылі вострай неабходнасці ў аб'яднанні, іншыя ж спадзяваліся на магчымасць рэфармавання Саюза журналістаў Беларусі. Да актыўных дзеянняў падштухнула само жыццё. Стаўленне Лукашэнкі да недзяржаўнай прэсы не пакідала ілюзіяў наконт мірнага суіснавання дзвюх няроўных галін улады. Нармальныя журналісты канчаткова зразумелі банальную, але справядлівую ісціну: "Так жыць нельга"! 16 верасня адбыўся ўстаноўчы з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). У ім удзельнічалі прадстаўнікі 28 сродкаў масавай інфармацыі — тэлебачання, радыё, газет — дзяржаўных і незалежных, беларускіх, расійскіх, польскіх. (Віталь Цыганкоў, Біяграфія БАЖ: кароткая але яркая, фрагмент)

Каталёг: EEDC

Пэрыёдыка: Чацвёртая ўлада

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)