Месца выхаду: Полацак
Дата выхаду: 1991
Рэдактар: Мудроў Вінцэсь
Мастацкі рэдактар: Цімохава Рыта
Выдавец: Аркуш Алесь
Памеры: 56 с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3433]
Ксэ́ракс Белару́скі — беларускі літаратурны альманах. Заснаваны ў 1989 годзе ў Полацку. Выдаваўся з 1990 да 1996 году зь перапынкамі. Заснавальнік і выдавец — Алесь Аркуш, рэдактар (пачынаючы з 2-га нумару) — Вінцэсь Мудроў. Першы нумар надрукаваны ў Менску ў колькасьці 1000 экзэмпляраў. Усяго выйшла 6 нумароў. Кола аўтараў — пераважна полацкае літаратурнае асяродзьдзе (Сяржук Сокалаў-Воюш, Валянціна Аксак, Алесь Аркуш, Вінцэсь Мудроў, Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі і іншыя). Таксама ў альманаху друкаваліся творы Славаміра Адамовіча, тэксты полацкага рок-гурту «Мясцовы час». Падшыўку часопіса спрабуе набыць брэмэнская бібліятэка. (Крыніца: )be-tarask.wikipedia.org
Каталёг: EEDC
Пэрыёдыка: Ксэракс беларускі